Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/05/914785_447788/
Дата раздрукоўкі: 26.11.2020 01:35
05.08.2017 16:23 Грамадства

У пасёлку Хвалава Ленінградскай вобласці знайшлі павешаным 28-гадовага прыезджага з Беларусі

Мінск, 5 жніўня. У пасёлку Хвалава Волхаўскага раёна Ленінградскай вобласці знайшлі павешаным прыезджага з Беларусі, паведамляе сайт "Невские новости".

Труп 28-гадовага грамадзяніна Беларусі знайшлі 4 жніўня ў кватэры, якая здавалася ў наём. Цела вісела на вяроўцы, прывязанай да крука столевай свяцільні.

Матэрыялы адносна здарэння перададзеныя ў следчыя органы Ленінградскай вобласці. Вартавыя парадку праводзяць разбор па факце гібелі беларуса.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239