Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/05/914791_445565/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 21:52
05.08.2017 17:18 Палітыка, Грамадства

Актывіст БХД Павел Пракаповіч асуджаны на 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі 7 ліпеня ў Мінску

Мінск, 5 жніўня. Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні адміністрацыйным арыштам на 10 сутак каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) па Мінскай вобласці Паўла Пракаповіча.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, працэс адбыўся яшчэ 1 жніўня, аднак пра яго стала вядома толькі цяпер, таму што Пракаповіч у гэты час быў у ад`ездзе, а суд прайшоў без яго ўдзелу.

Пракаповіча абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі, што адбылася 7 ліпеня ў Мінску. У той дзень прыблізна паўтара дзясятка актывістаў апазіцыі вышлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць пратэст супраць сумесных з Расіяй вучэнняў "Захад-2017" і ваеннага саюза з Расіяй, а таксама падтрымку беларусам, якія пацярпелі па палітычных матывах.

Суддзя Цэнтральнага раёна Іван Касцян вынес пастанову аб пакаранні актывіста арыштам на 10 сутак на падставе артыкула 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Пракаповіч лічыць, што яго не будуць саджаць цяпер, як і іншых актывістаў — Леаніда Кулакова і Вольгу Нікалайчык, якіх нядаўна суды пакаралі арыштам.

"Улады хочуць зберагчы гэтае пакаранне да таго часу, калі тэрмінова спатрэбіцца нас ізаляваць", — адзначыў Пракаповіч.

Як паведамлялася, Мікалай Статкевіч анансаваў апазіцыйную акцыю ў пачатку верасня.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239