Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/06/914798_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:13
06.08.2017 13:07 Грамадства

У Віцебску пры штурме прытона з прастытуткамі затрыманы святар з Расіі

Мінск, 6 жніўня. У Віцебску затрыманы 39-гадовы святар Рускай праваслаўнай царквы, якога аператыўнікі знайшлі ў кватэры, дзе знаходзіліся прастытуткі.

Расійскі партал 47news паведамляе, што 39-гадовы айцец Мікалай (Мікалай Кірэеў) з'ехаў з храма 2 жніўня. Родным і калегам ён сказаў, што збіраецца наведаць манастыр у падмаскоўнай Істры. Праз два дні занепакоеная жонка звярнулася ў міліцыю.

4 жніўня Кірэева затрымалі ў Віцебску на кватэры, дзе знаходзіліся прастытуткі. Паводле даных праваахоўных органаў, святар быў не наведвальнікам прытона. Аператыўнікам ён заявіў, што збіраўся вывезці жанчын у Санкт-Пецярбург.

Ва ўпраўленні СК па Віцебскай вобласці гэтую інфармацыю пацвердзілі. Распачатая крымінальная справа па факце замаху на арганізацыю або выкарыстанне прастытуцыі, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 171 КК).

"Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы, якія паступілі ад супрацоўнікаў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і гандлю людзьмі органаў унутраных спраў Віцебска. Падазроны мужчына затрыманы. З ім працуюць следчыя", — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.
Адар'я Гуштын, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239