Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/06/914802_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 23:04
06.08.2017 13:18 Грамадства, Эканоміка

Амаль 80% пасажырапатоку на БЧ забяспечваецца за кошт цягнікоў рэгіяныльных ліній эканамкласа

Мінск, 6 жніўня. Эксплуатацыйная даўжыня чыгуначных шляхоў Беларускай чыгункі на 1 студзеня 2017 года склала 5.480 кіламетраў. Гушчыня чыгуначных шляхоў складае 26,4 кіламетра на 1.000 квадратных кіламетраў тэрыторыі. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня чыгуначніка, які адзначаецца 6 жніўня.

На пачатак 2017 года працягласць электрыфікаваных участкаў склала 1.131 кіламетр і ў параўнанні з 2010 годам павялічылася на 233 кіламетры, або на 25,9%.

Па Беларускай чыгунцы за 2016 год перавезена 126,8 млн тон грузаў. Удзельная вага чыгуначнага транспарту ў структуры перавозак грузаў усімі відамі транспарту склала 30,4%.

Грузаабарот чыгуначнага транспарту летась склаў 41,1 млрд тона-кіламетраў, або 32,7% у агульным аб`ёме грузаабароту ўсіх відаў транспарту.

У 2016 годзе па Беларускай чыгунцы перавезена 81,8 млн чалавек — 4,1% агульнай колькасці пасажыраў, перавезеных усімі відамі транспарту.

Найбольшая колькасць пасажыраў перавозіцца ў рэгіянальных зносінах эканамкласа. На яго долю ў 2016 годзе прыпадала 78,3% перавозак чыгуначным транспартам. Летась гэтым відам зносін скарысталася 64,1 млн чалавек.

У міжрэгіянальных зносінах перавезена 10,4 млн чалавек (12,7% у агульным аб`ёме перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам), або ў 1,3 разу больш, чым у 2010 годзе.

У 2016 годзе ў міжнародных зносінах перавезена 3,8 млн чалавек (4,7% перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам).

Кожны жыхар краіны летась у сярэднім дзевяць разоў скарыстаўся паслугамі БЧ.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239