Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/06/914810_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:27
06.08.2017 14:24 Грамадства

У Столінскім раёне 15-гадовая дзяўчына трапіла ў рэанімацыю пасля падзення з мапеда, якім кіраваў яе аднагодка без правоў

Мінск, 6 жніўня. У Столінскім раёне 15-гадовая дзяўчына трапіла ў рэанімацыю пасля перакульвання мапеда, якім кіраваў яе аднагодак без правоў.

Аварыя адбылася 4 жніўня прыблізна ў 23.30 у вёсцы Сямігосцічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 15-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы мапедам Viper, павяртаючы направа, не справіўся з кіраваннем і перакуліўся, паведамляе УДАІ Брэсцкай вобласці.

У выніку падзення пацярпела 15-гадовая мясцовая жыхарка, якую кіроўца перавозіў у якасці пасажыра. Дзяўчына атрымала траўмы і шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Кіроўца і пасажыр былі без шлемаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239