Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/07/914813_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:54
07.08.2017 01:46 Грамадства

Фанатаў "Крамбамбулі" забралі ў міліцыю за бел-чырвона-белы сцяг

Мінск, 7 жніўня. 5 жніўня на канцэрце "Крамбамбулі" ў Мінску два фанаты разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі. Праваабаронцы паведамляюць, што абодва яны затрыманыя, іх будуць судзіць за "дробнае хуліганства".

Іван Лісавец і Дзмітрый Навуменка не вярнуліся дадому, ноч яны правялі ў РУУС Заводскага раёна Мінска. На іх склалі пратаколы паводле арт. 17.1 КоАП. Яны змешчаныя ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. У панядзелак, 7 жніўня, іх справу будуць разглядаць у судзе Заводскага раёна, паведамляецца на праваабарончым сайце www.spring96.org.
Адар'я Гуштын, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239