Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/07/914830_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:08
07.08.2017 10:05 Палітыка, Эканоміка, Грамадства

Мясніковіч абмеркаваў з прэзідэнтам Ірана пытанні гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва

Мінск, 7 жніўня. 6 жніўня старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч правёў у Тэгеране сустрэчу з новаабраным прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані і ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы павіншаваў яго з афіцыйным заняццем пасады.

Як паведамляецца на сайце верхняй палаты беларускага парламента, удзельнікі сустрэчы "абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковых адносін, гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва".

Адной з тэм абмеркавання сталі перспектыўныя сумесныя праекты ў машынабудаўнічай галіне. Хасан Раўхані, падкрэсліўшы важнасць прамысловай кааперацыі дзвюх краін, асабліва адзначыў высокі ўзровень якасці беларускай прадукцыі, гаворыцца ў паведамленні СР.

"Бакамі падкрэсленая важнасць супрацоўніцтва ў межах міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач — Поўдзень", здольнага пашырыць гарызонты двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін і забяспечыць рост узаемнага тавараабароту", — адзначаецца ў паведамленні.

Адным са значных вынікаў высокага ўзроўню палітычных адносін дзвюх краін у беларускім парламенце называюць падабенства пазіцый Беларусі і Ірана па многіх пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама узаемную падтрымку на ўніверсальных міжнародных пляцоўках.

Хасан Раўхані падзякаваў Беларусі "за канструктыўную ролю, якую яна іграе ў працэсе заключэння пагаднення паміж ЕАЭС і Іранам, адзначыўшы, што гэта аб'яднанне фармуе "новую якасць" эканамічных сувязяў у рэгіёне".

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў запрашэнне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі наведаць Іран з афіцыйным візітам.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239