Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/07/914836_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:44
07.08.2017 09:02 Грамадства

Навальнічны фронт у Мінскай вобласці пашкодзіў дахі 15 будынкаў, выклікаў адключэнне электразабеспячэння чатырох населеных пунктаў

Мінск, 7 жніўня. У выніку праходжання навальнічнага фронту 6 жніўня па тэрыторыі Мінскай вобласці пашкоджаныя дахі 15 будынкаў.

Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, у Слуцкім раёне пашкоджаны дах аднаго жылога дома, у Старадарожскім — 13 сельскагаспадарчых будынкаў, у Салігорску — сярэдняй школы. Для іх аднаўлення патрабуецца 1.048 лістоў шыферу і 250 квадратных метраў металадахоўкі.

Зарэгістравана адключэнне электразабеспячэння ў чатырох населеных пунктах вобласці, у тым ліку аднаго ў Слуцкім і трох у Старадарожскім раёнах.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239