Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/07/914849_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:05
07.08.2017 11:38 Грамадства

У другой палове тыдня сіноптыкі прагназуюць спякотнае надвор'е з моцнымі дажджамі і навальніцамі

Мінск, 7 жніўня. У другой палове тыдня сіноптыкі прагназуюць вяртанне гарачага надвор'я з моцнымі дажджамі і навальніцамі, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, першую палову тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

8 жніўня, у аўторак, прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Гомельскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 8—14°С, днём плюс 22—28°С.

9 жніўня, у сераду, пераважна без ападкаў. Ноччу месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 23—29°С, па Брэсцкай вобласці ў асобных раёнах да плюс 30°С.

"Далей усталююцца паўднёвыя вятры, і ў Беларусь пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвых шырот, тэмпература пачне паступова павышацца. Большая частка краіны застанецца ў вобласці высокага атмасфернага ціску, а на паўночна-заходнія раёны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы", — адзначыў сіноптык.

10 жніўня, у чацвер, у асобных раёнах па паўночна-заходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 11—18°С, днём плюс 24—29°С; па паўднёвым захадзе ноччу плюс 19—20°С, днём плюс 30—34°С.

11 жніўня, у пятніцу, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 15–21°С, днём плюс 26—32°С, па поўдні да плюс 34°С.

12 жніўня, у суботу, пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, магчымы град. Тэмпература ноччу плюс 15—21°С, днём плюс 27—34°С, па паўночным захадзе месцамі плюс 20—26°С.

13 жніўня, у нядзелю, атмасферны фронт павольна будзе перамяшчацца ва ўсходнім кірунку і ўжо прынясе кароткачасовыя дажджы, навальніцы на большую частку тэрыторыі краіны. У асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, чакаецца вецер з парывамі да 15—20 м/с, магчымы град. І чакаецца кантраснае па тэмпературы надвор'е: ноччу плюс 13—20°С, днём ад плюс 19—21°С па паўночным захадзе да плюс 29—31°С па ўсходзе краіны.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239