Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/07/914863_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 14:35
07.08.2017 13:10 Грамадства

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнні старшыняў шэрагу райвыканкамаў

Мінск, 7 жніўня. Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня ўзгадніў прызначэнні старшыняў шэрагу райвыканкамаў, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Аляксандра Пазняка старшынёй Аршанскага райвыканкама. Да гэтага ён быў памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Віцебскай вобласці.

Алег Паскробка, які раней працаваў першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, узначаліў Салігорскі райвыканкам.

Таксама ўзгодненыя прызначэнні Уладзіміра Бялова — старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама, Аляксандра Дарашэнкі — старшынёй Драгічынскага райвыканкама, Андрэя Булаўкіна — старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама, Паўла Налівайкі — старшынёй Асіповіцкага райвыканкама і Дзмітрыя Рубана — старшынёй Хоцімскага райвыканкама.

Як заявіў Лукашэнка падчас узгаднення прызначэнняў, найбліжэйшым часам ён мае намер наведаць праблемныя гаспадаркі ў розных рэгіёнах Беларусі. "У маіх падарожжах (я ўжо хачу адкрыць гэты сакрэт) у Брэсце, потым на Магілёўшчыне, потым на Віцебшчыне першае пытанне ў раёне будзе: "Якія праблемныя гаспадаркі?" Паедзем, паглядзім на гэтыя праблемныя гаспадаркі", — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што адсталым прадпрыемствам кіраўнікі мясцовых органаў улады павінны надаваць асаблівую ўвагу. "Не забывайце, што проста бяздумна ездзіць па раёне, матацца па ўсіх гаспадарках не трэба. У вас тры-чатыры, можа, у кагосьці пяць праблемных гаспадарак. Займіцеся імі, гэта ваша аблічча. Я гэта заўсёды буду памятаць і патрабаваць. Натуральна, і ўсе мае падначаленыя з гэтага будуць зыходзіць", — заявіў афіцыйны лідар.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239