Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/07/914867_478596/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:07
07.08.2017 13:17 Эканоміка, Фінансы

Аб'ём сабраных страхавымі арганізацыямі Беларусі ў студзені—чэрвені ўзносаў вырас на 7,1%

Мінск, 7 жніўня. За студзень—чэрвень 2017 года ўзносы страхавых арганізацый Беларусі па прамым і сумесным страхаванні склалі 524,9 млн рублёў, на 7,1% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведаміла прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Па добраахвотных відах страхавання за студзень—чэрвень 2017 года страхавыя ўзносы склалі 308 млн рублёў, што на 38,5 млн больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года.

Страхавыя ўзносы па абавязковых відах страхавання за студзень—чэрвень — 216,9 млн рублёў (на 3,7 млн менш).

Удзельная вага ўзносаў па добраахвотных відах страхавання ў агульнай суме страхавых узносаў складае 58,7% (за студзень—чэрвень 2016 года — 55%).

За першае паўгоддзе 2017 года выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння ў цэлым па краіне склалі 263,7 млн рублёў і перавысілі гэты паказчык за аналагічны перыяд 2016 года на 11,4 млн рублёў. Узровень страхавых выплат у агульнай суме страхавых узносаў за студзень—чэрвень 2017 года склаў 50,2% (за студзень—чэрвень 2016 года — 51,5%).

За шэсць месяцаў гэтага года страхавымі арганізацыямі пералічана ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды 59,2 млн рублёў (за студзень—чэрвень 2016 года — 62,7 млн рублёў), з іх 34,8 млн — падаткі і непадатковыя плацяжы ў бюджэт, 24,4 млн — плацяжы ў пазабюджэтныя фонды (за студзень—чэрвень 2016 года — 38,6 млн і 24,1 млн рублёў адпаведна).

Колькасць работнікаў страхавых арганізацый на 1 ліпеня склала 8.989 чалавек (на 1 ліпеня мінулага года — 9.087 чалавек).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239