Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/07/914890_147852/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 21:55
07.08.2017 14:55 Эканоміка

Лукашэнка даручыў новаму старшыні Салігорскага райвыканкама "ўзнімаць імідж улады"

Мінск, 7 жніўня. Былы першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка, нягледзячы на новае прызначэнне, павінен разам з іншымі чыноўнікамі давесці да канца сваю працу ў міжведамаснай групе па рэформе ЖКГ, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас кадравых прызначэнняў 7 жніўня, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Сёння Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Алега Паскробкі старшынёй Салігорскага райвыканкама.

"Што да Салігорска, вы ведаеце, што там адбылося з кіраўніком. Таму вам давядзецца ўзнімаць імідж улады ў Салігорскім раёне", — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Паскробкі.

Былы старшыня Салігорскага райвыканкама Аляксандр Рымашэўскі з пачатку чэрвеня знаходзіцца пад вартай. Яго падазраюць у атрыманні хабару. Рымашэўскі ўзначальваў Салігорскі райвыканкам больш як 10 гадоў, у 2006 годзе быў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239