Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/07/914893_147852/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:22
07.08.2017 15:35 Грамадства

У Оршы падлетак па неасцярожнасці забіў малодшага брата

Мінск, 7 жніўня. У Оршы (Віцебская вобласць) падлетак па неасцярожнасці забіў малодшага брата, паведамілі БелаПАН ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Трагедыя здарылася 5 жніўня вечарам. 13-гадовы хлопчык застаўся дома адзін. Яго брат і бацькі былі ў гасцях. Прыблізна ў 20.00 дадому вярнуўся дзевяцігадовы брат, каб узяць цёплую вопратку. Хлопчык убачыў у руках старэйшага брата стрэльбу і папрасіў патрымаць. Падчас перадачы зброя стрэліла і параніла дзіця.

Бацька хлопчыкаў адвёз малодшага сына ў бальніцу, аднак выратаваць яго не ўдалося.

Следчыя выехалі на месца здарэння, агледзелі дом, канфіскавалі зброю і патроны. Прызначаныя экспертызы, дапытаныя сведкі, высвятляецца, ці быў дазвол на захоўванне зброі і боепрыпасаў у доме.

Устаноўлена, што сям'я характарызуецца са станоўчага боку.

Па факце смерці дзіцяці распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэкса (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Следчы камітэт вядзе расследаванне.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239