Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/08/914995_147852/
Дата раздрукоўкі: 19.08.2019 08:51
08.08.2017 13:19 Грамадства

На вуліцы Зыбіцкай у цэнтры Мінска пачалі мяняць дарожнае пакрыццё, рамонт будзе доўжыцца да канца жніўня

Мінск, 8 жніўня. На папулярнай вуліцы Зыбіцкай у гістарычным цэнтры Мінска пачаліся работы па замене дарожнага пакрыцця.

Работы вядзе КУП "Мінская спадчына". Як паведаміў БелаПАН галоўны інжынер прадпрыемства Міхаіл Жых, на працягу трох тыдняў жніўня асфальт на Зыбіцкай цалкам заменяць на плітку. Ён падкрэсліў, што асфальтабетоннага пакрыцця ў гістарычнай частцы горада не павінна быць у прынцыпе. "У ідэале гэта павінна быць пакрыццё з брусчаткі або каменю, але ў гэтым выпадку ідзе імітацыя пад натуральны камень", — сказаў галоўны інжынер.

Ён растлумачыў, што такія работы можна праводзіць толькі вясной і летам. "Мы максімальна падвялі іх пад завяршэнне сезона. І да верасня, да святкавання 950-годдзя Мінска, мы павінны гэтыя работы скончыць", — адзначыў Жых.

Галоўны інжынер дадаў, што работы, якія праводзяцца, не ўскладняць рух па тратуарах і ўсе ўстановы на Зыбіцкай будуць працаваць у ранейшым рэжыме.

Паводле слоў Жыха, замена пакрыцця таксама будзе праведзеная ў іншых месцах Верхняга горада — на вуліцах Інтэрнацыянальнай, Герцэна, у Музычным завулку.
Аляксандр Ярашэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН