Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/08/914996_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 06:27
08.08.2017 12:39 Грамадства

У Бабруйску з сацыяльнага прытулку збеглі двое падлеткаў

Магілёў, 8 жніўня. Двое падлеткаў 14 гадоў самавольна пакінулі 4 жніўня Дзіцячы сацыяльны прытулак Бабруйска. Да гэтага часу іх месцазнаходжанне невядомае.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Бабруйскага гарвыканкама Таццяна Гарбанюк, 4 жнiўня каля 21.30 самавольна сышлі з прытулку Ілья Кашчэнка і Арцём Котаў, якія і раней пакідалі прытулак без дазволу. "Яны схільныя сыходзіць, і на сённяшні дзень пакуль не знойдзеныя", — зазначыла Гарбанюк.

Праваахоўныя органы паведамілі прыкметы зніклых. Абодва падлеткі, рост аднаго з якіх 165, іншага — 155 см, хударлявага целаскладу і аднолькава апранутыя — у цёмныя шорты, цёмную футболку і цёмныя сланцы.

Бабруйская міліцыя просіць усіх, хто мае звесткі пра месцазнаходжанне падлеткаў або бачыў іх, паведаміць па наступных тэлефонах: гарадскім у Бабруйску (0225) 72-01-95, мабільным — (029) 608-31-76, (029) 741-27- 46, альбо па тэлефоне міліцыі 102.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН