Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/08/915099_915100/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:17
08.08.2017 20:28 Эканоміка

Рассельгаснагляд забараніў увоз 15 тон малочнай прадукцыі шклоўскага "Данона" і 56 тыс. яек Віцебскай бройлернай фабрыкі

Мінск, 8 жніўня. "У рамках кантролю і ўліку прадукцыі, якая паступае з Рэспублікі Беларусь", 7 жніўня ў пункце папярэдняга паведамлення (ППП) "Чырвоная Горка" ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях забараніла ўвоз больш як 15 тон малака пітнога і смятаны тлустасцю 15% вытворчасці СТАА "Данон Шклоў".

Паводле інфармацыі ведамства, груз накіроўваўся ў Маскву ў суправаджэнні сертыфікатаў, выдадзеных беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службай. Пры правядзенні кантролю высветлілася, што ў прадстаўленым пасведчанні якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў адсутнічала інфармацыя аб прадукцыі, якая знаходзілася ў грузавым адсеку аўтатранспартнага сродку, з нумарам партый і датай выпрацоўкі, указанымі непасрэдна на маркіровачных этыкетках.

Груз вернуты адпраўніку. Службовая асоба прадпрыемства-вытворцы, якая дапусціла выпуск прадукцыі без дакументальнага пацвярджэння якасці, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

У ППУ "Чырвоны Камень" з 4 па 7 жніўня ўпраўленне забараніла ўвоз з Беларусі 2,3 тоны аўсяных шматкоў "невядомага паходжання". Прычынай забароны ўвозу паслужыла адсутнасць фітасанітарных сертыфікатаў на прадукцыю.

У ППУ "Чырвоная Горка" 7 жніўня забаронены ўвоз у РФ больш чым 56 тыс. курыных яек вытворчасці Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі. Груз перавозіўся ў Яраслаўскую вобласць і суправаджаўся сертыфікатам, выдадзеным беларускай дзяржаўнай ветслужбай.

Спецыялісты ўпраўлення Рассельгаснагляду ўстанавілі, што даты збору і сартавання яек, указаныя ў племянным пасведчанні і пашпарце якасці, не адпавядаюць фактычнай даце збору, указанай на маркіровачных этыкетках. Прынята рашэнне аб вяртанні грузу адпраўшчыку.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239