Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/09/915122_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:37
09.08.2017 10:13 Эканоміка

Амаль 3,9 млрд рублёў плануецца накіраваць на рэалізацыю дзяржпраграмы развіцця машынабудаўнічага комплексу Беларусі на 2017—2020 гады

Мінск, 9 жніўня. Дзяржаўная праграма развіцця машынабудаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2017—2020 гады зацверджаная пастановай Савета міністраў ад 7 жніўня 2017 года № 588.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, мэтай дзяржпраграмы з'яўляецца развіццё, павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці машынабудаўнічага комплексу краіны.

Праграма грунтуецца на наступных асноўных прыярытэтах: рост і дыверсіфікацыя экспарту тавараў; забеспячэнне збалансаванасці знешняга гандлю; прыцягненне інвестыцый з мэтай павелічэння прадукцыйнасці працы і фарміравання цэнтраў апераджальнага развіцця.

Фінансаванне праграмы будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце, а таксама за кошт уласных сродкаў арганізацый — выканаўцаў, крэдытных рэсурсаў банкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

У цэлым на яе выкананне плануецца накіраваць 4 млрд 865,5 млн рублёў, у тым ліку ўласныя сродкі арганізацый — 705,7 млн рублёў, крэдытныя рэсурсы банкаў — 3 млрд 339,1 млн, сродкі рэспубліканскага бюджэту — 775,3 млн рублёў.

Адказным заказчыкам і заказчыкам дзяржаўнай праграмы вызначанае Міністэрства прамысловасці.

Міністэрству фінансаў даручана пры распрацоўцы праектаў рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год ва ўстаноўленым парадку прадугледжваць сродкі на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы.

Пастанова набудзе моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239