Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/09/915126_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:20
09.08.2017 10:20 Грамадства

Лукашэнка: Газета "Звязда" стала сапраўдным летапісам жыцця беларускага грамадства

Мінск, 9 жніўня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "Звязда" са 100-гадовым юбілеем выхаду ў свет першага нумара выдання.

"Заснаваная ў няпросты час узрушэнняў і пераменаў у жніўні 1917 года, "Звязда" стала сапраўдным летапісам жыцця беларускага грамадства, — адзначыў Лукашэнка. — Яе гісторыя непарыўна звязаная з гісторыяй Беларусі і нашага народа. Праз газету родная мова даходзіць да кожнага сэрца".

Як адзначаецца ў віншаванні, "Звязда" не пераставала выходзіць нават падчас Вялікай Айчыннай вайны: яе выпускалі ў мінскім падполлі, затым — на партызанскім востраве Зыслаў. "Друкаванае слова заклікала людзей да барацьбы з захопнікамі, надавала ўпэўненасць і сілы. Нездарма пасля вайны "Звяздзе" прысвяцілі чатыры помнікі — унікальны выпадак, які яскрава сведчыць пра значнасць газеты для беларусаў", — падкрэсліў Лукашэнка.

Беларускі афіцыйны лідар адзначыў, што, "цэнячы традыцыі аб'ектыўнасці і ўзважанасці, увагі да простага чалавека, якія былі закладзеныя не адным пакаленнем журналістаў, перыядычнае выданне застаецца для свайго чытача кампетэнтнай крыніцай інфармацыі і чулым суразмоўцам".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239