Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/09/915132_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 11:04
09.08.2017 11:57 Эканоміка

Кампанія Huawei разглядае магчымасць стварэння цэнтра навукова-даследчых работ у парку "Вялікі камень"

Мінск, 9 жніўня. Кітайская кампанія Huawei разглядае магчымасць стварэння R&D цэнтра (навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ) у кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Пра гэта, як паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, ішла гаворка на сустрэчы старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна з кіраўніцтвам кампаніі.

Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, дапоўненай рэальнасці, распрацоўкі праграмных прадуктаў. Таксама гаворка ішла пра рэалізацыю праекта "Інтэлектуальная транспартная сістэма Мінска".

Паводле слоў Шуміліна, у Беларусі "заўсёды былі дастаткова моцныя пазіцыі ў ІТ-сферы". "Толькі за мінулы год экспарт праграмных прадуктаў для вядучых сусветных кампаній склаў амаль адзін мільярд долараў. І найбліжэйшым часам развіццё інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій атрымае новы імпульс з прыняццем новага заканадаўства ў гэтай сферы, якое цяпер распрацоўваецца ў Беларусі", — сказаў ён.

Huawei Technologies Co.Ltd. — адзін з найбуйнейшых кітайскіх вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання. У 2003 годзе кампанія адкрыла ў Беларусі сваё прадстаўніцтва, у 2007 годзе заснаваная даччыная кампанія ТАА "Бел Хуавэй Тэхноладжыз". У Беларусі Huawei рэалізуе шэраг праектаў з аператарам мабільнай сувязі "МТС", Беларускай дзяржаўнай акадэміяй сувязі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239