Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/11/915380_915381/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 22:09
11.08.2017 12:13 Грамадства

У выхадныя сіноптыкі прагназуюць гарачае надвор'е

Мінск, 11 жніўня. У гэтыя выхадныя ў Беларусі сіноптыкі прагназуюць гарачае надвор'е.

"У суботу, 12 жніўня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вельмі цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы, днём на заходніх раёнах нашай краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей кароткачасовыя дажджы, навальніцы", — паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, ноччу і раніцай месцамі па рэспубліцы слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература ноччу плюс 16—22°С, днём плюс 28—34°С, па Брэсцкай вобласці месцамі плюс 35°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 18—20°С, днём плюс 31—33°С.

13 жніўня, у нядзелю, надвор'е будзе вызначаць у асноўным атмасферны фронт, які павольна перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, ён будзе паступова адціскаць спякоту на ўсход. Ноччу плюс 14—21°С, днём плюс 25—30°С, па ўсходзе плюс 31—34°С, у заходніх раёнах плюс 19—24°С. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

У Мінску раніцай і ў першай палове дня магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература ноччу плюс 17—19°С, днём плюс 25—27°С.

14 жніўня, у панядзелак, ноччу захаваецца ўплыў франтальнага падзелу, днём па заходняй палове пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага атмасфернага ціску ва ўмерана-цёплай паветранай масе. Ноччу і раніцай у асобных раёнах па ўсходзе рэспублікі кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу плюс 10—17°С, па паўднёвым усходзе да плюс 19°С, днём плюс 21—26°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Тэмпература ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 22—24°С.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН