Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/11/915445_447788/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 11:26
11.08.2017 15:19 Грамадства

Дзяржсаннагляд забараніў купанне ў двух вадаёмах Мінскай вобласці, яшчэ ў адным абмежаваў

Мінск, 11 жніўня. Напярэдадні выхадных супрацоўнікі дзяржнагляду Мінскай вобласці правялі чарговую ацэнку стану ўсіх зон рэкрэацыі рэгіёна. Парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства выяўленыя ў 63 зонах адпачынку.

Адабрана і даследавана 3.310 пробаў вады з паверхневых вадаёмаў. З іх 31 проба не адпавядала нормам па санітарна-хімічных паказчыках (Вілейскі раён — 3, Мінскі — 6, Слуцкі — 11, Салігорскі — 11), 50 проб — па мікрабіялагічных паказчыках (Слуцкі раён — 21, Уздзенскі — 26, Салігорскі — 3).

Па фактах выяўленых парушэнняў санслужба наклала пяць штрафаў на 1.081 рубель. У тэрытарыяльныя органы выканаўчай улады накіравана 101 інфармацыя аб выніках нагляду за зонамі рэкрэацыі, у ведамствы для прыняцця мер — 100.

Абмежаванае купанне дзяцей у зоне неарганізаванага масавага адпачынку і купання грамадзян — вадаёма аграгарадка Гоцк (Салігорскі раён). Забароненае купанне ў рацэ Случ па вуліцы Сацыялістычнай у Слуцку і ў вадасховішчы Рудня Слуцкага раёна.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239