Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/13/915598_915599/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 02:56
13.08.2017 16:58 Грамадства

Брэсцкія следчыя праводзяць праверку па факце смерці аднагадовага дзіцяці

Мінск, 13 жніўня. Брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смерці дзіцяці 2016 года нараджэння.

Як паведамляе газета "Заря" са спасылкай на дадзеныя следчых, у момант смерці бацькі знаходзіліся дома ў стане алкагольнага ап'янення. Вонкавым аглядам устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні на целе дзіцяці адсутнічаюць. Папярэдняя прычына смерці — пнеўманія, аднак па медыцынскую дапамогу бацькі не звярталіся.

Дзіця пражывала сумесна з беспрацоўным бацькам і маці 1986 года нараджэння, якая знаходзілася ў дэкрэце. Сям'я знаходзілася ў сацыяльна небяспечным становішчы па прычыне злоўжывання спіртных напояў бацькамі, якія неаднаразова пазбаўляліся бацькоўскіх правоў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239