Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/14/915632_915633/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 03:04
14.08.2017 10:34 Грамадства

Каля 600 фур сабралася ў чарзе на беларуска-літоўскай мяжы

Мінск, 14 жніўня. На выездзе з Беларусі на мяжы з Літвой раніцай 14 жніўня сабраліся чэргі грузавых аўтамабіляў. Паводле дадзеных, размешчаных на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у 10.00 чаргі на выезд чакалі каля 570 фур.

Больш за ўсё аўтамабіляў, каля 300, сабралася ў пункце пропуску "Каменны Лог".

Як паведамлялася, 11 жніўня ва ўсіх літоўскіх пунктах пропуску на мяжы адбыўся збой праграмнага забеспячэння. "Па інфармацыі, якая паступіла ад сумежнага боку, у пунктах пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Шальчынінкай" ("Беняконі"), "Райгардас" ("Прывалка") з-за збою ў праграмным забеспячэнні папярэдне да 17 жніўня мытнае афармленне грузавога транспарту пры руху як на ўезд, так і на выезд у Літву будзе рабіцца ў ручным рэжыме", — гаварылася ў паведамленні ГПК Беларусі.

У сувязі з гэтым беларускія пагранічнікі рэкамендуюць грамадзянам і перавозчыкам, якія плануюць паездкі ў Літву, улічваць гэту інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239