Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/14/915640_915641/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 03:27
14.08.2017 11:51 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк выпусціў у абарачэнне адчаканеныя ў Казахстане памятныя манеты "Жаўрук-смяцюх"

Мінск, 14 жніўня. Нацыянальны банк Беларусі 14 жніўня выпусціў у абарачэнне памятныя манеты "Жаўрук-смяцюх" серыі "Птушка года": срэбную — наміналам 10 рублёў, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм, пробай сплаву 925, накладам 1.000 штук; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм, тыражом 2.000 штук.

Як паведамляе Нацбанк, манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў выступае кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе — рэльефны малюнак Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры ў авале — выява птушаняці на стылізаваных далонях, пад ёй справа — год чаканкі (на срэбнай манеце — проба сплаву); унізе — намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).

Рэверс: у цэнтры ў авале, які сімвалізуе яйка, — рэльефная выява птушкі; па авале надпісы: злева — ПТУШКА ГОДА, справа — ЖАЎРУК-СМЯЦЮХ.

Манеты адчаканены на манетным двары Нацыянальнага банка Казахстана.

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239