Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/14/915646_915647/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 23:05
14.08.2017 12:46 Грамадства

Міліцыя затрымала супрацоўніка "Мінскметрабуда", які падазраецца ў крадзяжы

Мінск, 14 жніўня. Міліцыя затрымала супрацоўніка "Мінскметрабуда", які падазраецца ў крадзяжы.

Як паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама, Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па матэрыялах АБЭЗ Кастрычніцкага РУУС Мінска распачата справа па ч. 2 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да службовай асобы УП "Мінскметрабуд". Як высветлілі аператыўнікі, злачынства было ўчынена групай асобаў па папярэдняй змове.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што службовая асоба "Мінскметрабуда" па папярэдняй змове з прадстаўніком камерцыйнай арганізацыі на працягу многіх гадоў на сістэматычнай аснове ўчынялі крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, якія належаць прадпрыемству.

Так, 28 ліпеня пры ўчыненні чарговага крадзяжу падазраваны па папярэдняй змове з прадстаўніком камерцыйнай арганізацыі завалодалі больш як 4 тонамі металалому. У момант ўчынення злачынства абодва фігуранты былі затрыманыя.

Вядзецца папярэдняе расследаванне.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239