Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/14/915655_915656/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:19
14.08.2017 13:01 Эканоміка

Участак у раёне былога дэпо на вуліцы Чырвонай у Мінску выстаўлены на аўкцыён амаль за 4 млн рублёў

Мінск, 14 жніўня. Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці (МГЦН) абвясціў аб аўкцыёне па продажы ўчастка ў раёне былога тралейбуснага дэпо ў квартале вуліц Чырвонай, Кісялёва і праспекта Машэрава.

Раней МГЦН даваў аб'яву аб гэтым аўкцыёне без указання даты з мэтай вывучэння попыту. На гэтым участку плануецца пабудаваць жылы комплекс з аб'ектамі сацыяльна-грамадскага прызначэння і падземнымі паркінгамі. Інвестар атрымае права праектавання і будаўніцтва жылля.

Пачатковы кошт права на забудову складае 3 млн 965 тыс. 832,57 рубля (сума задатку — 790 тыс.). Сярод абцяжаранняў — знос існуючых будынкаў і пабудоў, дэмантаж інжынерных сетак да забудовы, якая зносіцца.

Прыём пакета дакументаў ад патэнцыйных удзельнікаў ажыццяўляецца з 14 жніўня па 6 верасня. Таргі адбудуцца пры ўмове наяўнасці двух і больш удзельнікаў.

Раней гэты ўчастак планавала асвоіць расійская кампанія "Маноліум працэсінг". У 2003 годзе яна выйграла тэндар на яго забудову. Адной з умоў былі інвестыцыі ў будаўніцтва новага тралейбуснага дэпо ва Уруччы, аднак кампанія яго не завяршыла. Інвестдагавор быў скасаваны ў 2014 годзе. У маі 2017 года стала вядома, што кампанія з Масквы плануе падаць іск у міжнародны суд на Беларусь і спагнаць каля 200 млн долараў.

21 снежня мінулага года кіраўнік Мінгарвыканкама Андрэй Шорац паведаміў, што праект забудовы тэрыторыі былога тралейбуснага дэпо ў цэнтры Мінска "знаходзіцца ў прапрацоўцы". "У другім квартале 2017 года мы будзем мець пэўную яснасць па гэтай пляцоўцы з прарысоўкамі, з відамі, з тым, што там будзе знаходзіцца", — сказаў Шорац.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239