Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/14/915662_915663/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:41
14.08.2017 13:35 Грамадства

Выкарыстанне SMS-білетаў у Мінскім метрапалітэне спыняецца 1 верасня

Мінск, 14 жніўня. Выкарыстанне SMS-білетаў у Мінскім метрапалітэне спыняецца 1 верасня.

"Па ініцыятыве аператара сотавай сувязі з 1 верасня спыняецца продаж SMS-білетаў на праезд у метрапалітэне з выкарыстаннем SMS-паведамленняў. Пропуск на станцыі для паездкі з выкарыстаннем SMS-білетаў ажыццяўляцца не будзе", — паведаміла прэс-служба метрапалітэна.

Нагадаем, што для куплі SMS-білета неабходна адправіць SMS-паведамленне з тэкстам "1" на кароткі нумар 2255 мабільнага аператара life:). Кошт SMS-білета роўны кошту адной паездкі метро. SMS-паведамленне бясплатнае. Спісанне грошай з абаненцкага рахунку пры замове SMS-білета ажыццяўляецца пасля таго, як абаненту будзе дастаўлены SMS-білет.

Паводле інфармацыі прадпрыемства, у мінскім метро жэтонамі і SMS-білетамі карыстаюцца каля 45% пасажыраў, магнітнымі картамі і бескантактавымі смарт-картамі — каля 15%, сумешчанымі з іншымі відамі транспарту праязнымі білетамі — каля 40%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239