Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/14/915664_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:54
14.08.2017 13:24 Эканоміка, Фінансы

Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах

Мінск, 14 жніўня. 14 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0026 рубля (0,11%) і склаў 2,2973 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0067 рубля (0,34%) і склаў 1,9454 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0062 рубля (0,19%) і склаў 3,2527 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра - 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Бягучыя каціроўкі нафты маркі Brent стабілізаваліся паблізу 52 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 38,83 капейкі, склаўшы 59,7990 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239