Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/15/915762_915763/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:52
15.08.2017 11:16 Грамадства

У цэнтры Мінска інвалід выкраў у мужчыны тэлефон, збіўшы яго кіем

Мінск, 15 жніўня. У цэнтры Мінска інвалід выкраў у мужчыны тэлефон, збіўшы яго кіем, паведаміла 15 жніўня прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

У Маскоўскае РУУС звярнуўся жыхар гарадскога пасёлка Мір (Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) з заявай аб тым, што невядомы мужчына адкрыта з прымяненнем насілля выкраў у яго мабільны тэлефон.

Пацярпелы расказаў, што накіроўваўся на вакзал, каб паехаць дадому. Калі ён выйшаў з аўтобуса на вуліцы Бабруйскай, мужчына выйшаў услед за ім і стаў наносіць яму ўдары па галаве кіем, затым выхапіў з нагруднай кішэні кашулі мабільны тэлефон і ўцёк.

Выкрадзены тэлефон зламыснік здаў у ламбард, а пасля быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС.

47-гадовы зламыснік з'яўляецца інвалідам другой групы і раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і рабаванне. Распачата справа па ч. 2 арт. 206 КК (рабаванне). Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239