Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/15/915763_915764/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:38
15.08.2017 11:09 Грамадства

Затрыманы ўчора ў Мінску расійскі псіхолаг Міхаіл Казлоў абвінавачваецца ў махлярстве

Мінск, 15 жніўня. Затрыманы ўчора ў Мінску расійскі псіхолаг Міхаіл Казлоў абвінавачваецца ў махлярстве.

Як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, 14 жніўня на нумар 102 патэлефанавала жанчына, якая паведаміла, што "ў ходзе трэнінгу ў яе дачыненні былі здзейснены абразлівыя дзеянні, якія прыніжаюць гонар і годнасць". "Ад яе таксама паступіла заява, што грамадзянін Казлоў ашуканскім шляхам завалодаў яе грашовымі сродкамі ў памеры 250 долараў ЗША. Аналагічная інфармацыя паступіла адначасова і на тэлефон даверу ГУУС Мінгарвыканкама", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Да месца правядзення трэнінгу адправіліся супрацоўнікі падраздзяленняў наркакантролю і патрульна-паставой службы Кастрычніцкага РУУС Мінска. Паведамляецца, што "ўдзельнікі трэнінгу былі дастаўлены ў РУУС для разбору і пасля апытання адпушчаны". "Грамадзянін М.Казлоў знаходзіцца ў раённым упраўленні. У дачыненні да яго праводзіцца праверка па факце заявы, якая паступіла, а таксама па факце законнасці правядзення дадзенага трэнінгу", — паведамляе ГУУС.

Паводле інфармацыі партала tut.by, затрыманы — вядомы расійскі псіхолаг Міхаіл Казлоў, вядучы трэнінгаў асобаснага росту і некалькіх рэаліці-шоу, удзельнік папулярнага тэлепраекта "Дом-2". Трэнінг па асобасным росце "Абуджэнне" праводзіўся ў памяшканні на вуліцы Варанянскага.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239