Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/15/915768_915769/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:17
15.08.2017 11:28 Грамадства

У Мінску рэцыдывіст з дапамогай гарачага праса спрабаваў даведацца ў пенсіянера, дзе схаваны грошы

Мінск, 15 жніўня. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі раней судзімага мінчаніна, які, пракраўшыся ў чужы дом, з дапамогай праса спрабаваў даведацца ў гаспадара, дзе схаваны грошы.

Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка РУУС Таццяны Абознай, адзінокі пенсіянер 1947 года нараджэння, вяртаючыся дадому, убачыў на вуліцы трох "наглядна знаёмых мужчын", якіх папрасіў дапамагчы правесці дадому, бо з-за ўзросту ў яго праблемы са зрокам. Мужчыны давялі пенсіянера да дома, у падзяку за дапамогу ён даў ім 20 рублёў, якія кампанія патраціла на спіртное. Праз некалькі гадзін адзін з прысутных у кампаніі мужчын, які шэсць дзён таму вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, вырашыў раздабыць грошай. Ён прыйшоў у дом пенсіянера, які ў гэты час спаў, і пачаў шукаць грошы. Нічога не знайшоўшы, стаў патрабаваць іх у гаспадара дома. Пенсіянер адмаўляўся гаварыць, дзе схаваныя зберажэнні, пасля чаго зламыснік "уключыў прас і пачаў гарачым прасам гладзіць па руцэ, назе, жываце пажылога чалавека". Не дабіўшыся патрэбнай яму інфармацыі, зламыснік выкраў наручны гадзіннік і пашпарт пенсіянера, таксама забраў прас, які выкінуў у двары дома.

Падазроны быў затрыманы па гарачых слядах. 39-гадовы мужчына раней быў неаднаразова судзімы за крадзяжы, рабаванні і разбой. Распачата справа па ч. 2. арт. 207 КК (разбой).
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239