Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/15/915875_915877/
Дата раздрукоўкі: 13.07.2020 23:35
15.08.2017 18:34 Грамадства

Расійскага псіхолага Міхаіла Казлова адпусцілі з міліцыі ў Мінску

Мінск, 15 жніўня. Расійскага псіхолага Міхаіла Казлова адпусцілі з Кастрычніцкага РУУС Мінска.

"Я зноў на волі! У апошнім трэнінгу "Пераадоленне" ў Мінску адбыўся інцыдэнт, калі раўнівы муж уварваўся ў залу трэнінгу і сілком забраў сваю жонку, а яна плакала. На трэці дзень ён пачаў пагражаць нам па тэлефоне мясцовым КДБ, але я засмяяўся яму у твар і, мабыць, дарма", — напісаў Казлоў днём 15 жніўня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Як раней паведаміў аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, 14 жніўня на нумар 102 патэлефанавала жанчына, якая паведаміла, што "падчас трэнінгу ў яе дачыненні былі ўчыненыя абразлівыя дзеянні, якія прыніжаюць гонар і годнасць". "Ад яе таксама паступіла заява, што грамадзянін Казлоў ашуканскім шляхам завалодаў яе грашовымі сродкамі ў памеры 250 долараў ЗША. Аналагічная інфармацыя паступіла адначасова і на тэлефон даверу ГУУС Мінгарвыканкама", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Да месца правядзення трэнінгу накіраваліся супрацоўнікі падраздзяленняў наркакантролю і патрульна-паставой службы Кастрычніцкага РУУС Мінска. Паведамляецца, што "ўдзельнікі трэнінгу былі дастаўленыя ў РУУС для разбору і пасля апытання адпушчаныя". "Грамадзянін М.Казлоў знаходзіцца ў раённым упраўленні. У дачыненні да яго праводзіцца праверка па факце заявы, якая паступіла, а таксама па факце законнасці правядзення гэтага трэнінгу", — паведаміла ГУУС.

Міхаіл Казлоў — вядучы трэнінгаў асобаснага росту і некалькіх рэаліці-шоу, удзельнік папулярнага тэлепраекта "Дом-2".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239