Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916052_916053/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:16
17.08.2017 10:00 Грамадства

У Оршы затрыманы мужчына, які прыставаў да малалетніх школьніц

Мінск, 17 жніўня. У Оршы супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну, які прыставаў да малалетніх школьніц.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, заява ў міліцыю паступіла ў канцы ліпеня ад бабулі школьніц. Яна расказала, што да яе ўнучак — першакласніцы і чацвёртакласніцы — на вуліцы чапляўся незнаёмы мужчына, спрабаваў браць на рукі, пасадзіць да сябе на калені, "здзяйсняў іншыя дзеянні сексуальнага характару". Дзяўчынкам удалося вырвацца і ўцячы. Школьніцы не адразу расказалі дарослым пра тое, што адбылося. Таму аператыўныя мерапрыемствы па пошуку незнаёмца па гарачых слядах вынікаў не далі.

Аператыўнікі правялі комплекс мерапрыемстваў, у тым ліку па адпрацоўцы асоб, якія мелі ў сваёй біяграфіі розныя псіхічныя адхіленні. Затрымаць мужчыну супрацоўнікі крымінальнага вышуку змаглі 15 жніўня. Старэйшая са школьніц зноў убачыла яго на вуліцы і патэлефанавала ў міліцыю. Дзяўчынка паведаміла, як ён выглядае і куды накіроўваецца.

Устаноўлена, што мужчына "распускаў рукі" на іншым канцы горада ад свайго месца пражывання. 32-гадовы жыхар Оршы, які нідзе не працуе, затрыманы. Распачата справа па ч. 1 арт. 168 КК (дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту). Праводзяцца следчыя дзеянні.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239