Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916062_916063/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:43
17.08.2017 11:03 Грамадства

Падчас начной навальніцы ў Мінскай вобласці пашкоджаны дахі шасці будынкаў

Мінск, 17 жніўня. У выніку праходжання навальнічнага фронту 17 жніўня па тэрыторыі Мінскай вобласці пашкоджаны дахі шасці будынкаў: трох жылых дамоў і трох гаспадарчых пабудоў.

Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, для аднаўлення дахаў спатрэбіцца 500 лістоў шыферу, 13 кубаметраў лесаматэрыялаў і 800 квадратных метраў руберойду.

Тым часам, пасля праходжання навальнічнага фронту 2 і 6 жніўня па тэрыторыі Мінскай вобласці застаюцца пашкоджанымі дахі пяці будынкаў. Для іх аднаўлення патрабуецца 179 лістоў шыферу і 250 квадратных метраў металачарапіцы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239