Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916068_916069/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 16:02
17.08.2017 09:50 Грамадства

У Мінску таксі сутыкнулася з аўтобусам — загінулі два чалавекі

Мінск, 17 жніўня. Работнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску праводзяць агляд месца дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 17 жніўня ў 7.20 на скрыжаванні вуліцы Мірашнічэнкі і МКАД, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Юлія Ганчарова.

На месцы здарэння знаходзяцца супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінску.

Таксі ўехала ў бакавую частку аўтобуса, які рабіў левы паварот. У выніку сутыкнення 19-гадовая дзяўчына — пасажыр таксі загінула на месцы, кіроўца і яшчэ два пасажыры былі шпіталізаваныя, але некаторы час таму кіроўца таксі 1992 года нараджэння памёр у бальніцы.

УСК па Мінску распачата справа па ч. 2 арт. 317 КК.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239