Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916069_916070/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 06:39
17.08.2017 11:38 Грамадства

З-за званка аб мініраванні з адміністрацыйнага будынка ў Мінску былі эвакуяваныя паўсотні чалавек

Мінск, 17 жніўня. Міліцыя праводзіць праверку па факце лжывага паведамлення аб мініраванні будынка.

Паводле інфармацыі МУС Беларусі, 16 жніўня ў 12.44 па тэлефоне 102 патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што на трэцім паверсе адміністрацыйнага будынка, размешчанага па вуліцы Смаленскай, 25, у сталіцы, закладзена выбуховая прылада.

Падчас праведзенага комплексу мерапрыемстваў ніякай выбуховай прылады не выяўлена, інфармацыя не пацвердзілася. Праводзілася эвакуацыя 50 чалавек.

Устаноўлена, што тэлефанаваў мужчына 1978 года нараджэння, жыхар аграгарадка Прылукі. Матывы яго дзеянняў высвятляюцца.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239