Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916083_916084/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:50
17.08.2017 12:07 Грамадства

У Мінску абвінавачваны па справе аб распаўсюдзе забароненых рэчываў атрымліваў заробак у біткойнах

Мінск, 17 жніўня. Савецкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з мэтай збыту).

Як паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі, 30-гадовы мінчанін распаўсюджваў забароненыя рэчывы з дапамогай інтэрнэту на тэрыторыі сталіцы, ажыццяўляючы закладкі ў розных месцах горада. У момант закладкі чарговай дозы рэчыва ён быў затрыманы аператыўнымі супрацоўнікамі міліцыі.

Пры затрыманні ў падазраванага канфіскавалі палімерныя пакеты з рэчывамі, якія згодна з заключэннем экспертыз утрымліваюць небяспечнае наркатычнае рэчыва марыхуану агульнай масай больш за 280 г і асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва амфетамін (фенамін) агульнай масай больш за 160 г.

Следствам атрымана інфармацыя аб тым, што мінчанін з мая да пачатку жніўня 2017 года працаваў так званым "мінёрам-аптавіком".

Следчымі агледжаны месцы закладак скруткаў, тайніка, аператыўна праведзены вобыскі па месцы жыхарства затрыманага мужчыны, прызначаны хімічныя экспертызы па канфіскаваных рэчывах.

У сувязі з выкарыстаннем падазраванымі па гэтай катэгорыі злачынстваў шматлікіх дадаткаў-месенджараў, якія дазваляюць ажыццяўляць шыфраваную перапіску з дапамогай інтэрнэту, на першапачатковым этапе следчымі прызначана правядзенне складаных камп'ютарна-тэхнічных, радыёэлектронных экспертыз па канфіскаваных у падазраванага мабільных тэлефонах і камп'ютарнай тэхніцы.

У выніку праведзеных мерапрыемстваў была атрымана інфармацыя аб тым, што ўзнагароду за сваю супрацьпраўную дзейнасць падазраваны атрымліваў у біткойнах.

Затрыманаму выстаўленае абвінавачанне па ч. 3 арт. 328 КК, прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Накладзены арышт на маёмасць.

Правяраецца інфармацыя аб магчымым дачыненні абвінавачванага да іншых фактаў парушэння крымінальнага заканадаўства.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239