Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916090_916091/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:45
17.08.2017 12:27 Эканоміка

Паводле ацэнак аналітыкаў ЕАБР, ВУП Беларусі па выніках 2017 года вырасце на 1,4%

Мінск, 17 жніўня. Паводле ацэнак аналітыкаў Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2017 года вырасце на 1,4%. Пра гэта гаворыцца ў чарговым штомесячным аглядзе ЕАБР, які распаўсюджаны 17 жніўня.

У дакуменце падкрэсліваецца, што захаванню станоўчай дынамікі эканамічнага росту ў другім паўгоддзі будуць спрыяць аднаўленне спажывецкай актыўнасці на фоне грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзіцца, і павелічэнне аб'ёмаў экспарту пры росце знешняга попыту і аднаўленні аб'ёмаў вытворчасці нафтапрадуктаў.

Як паведамлялася, ВУП у студзені—ліпені вырас на 1,1%. У бягучых цэнах ВУП склаў 56,7 рублёў. У першым квартале ВУП павялічыўся на 0,3%, за пяць месяцаў прырост складаў 0,9%, за паўгоддзе — 1%. У 2017 годзе запланаваны рост эканомікі на 1,7%.

У 2018 годзе прырост ВУП урад прагназуе на ўзроўні 3,4%. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі 16 жніўня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў. Гэты паказчык адпавядае мэтаваму сцэнару развіцця эканомікі і закладваецца ў праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на год. Згодна з кансерватыўным сцэнарам, які разглядацца пры падрыхтоўцы праекта бюджэту, ВУП вырасце на 1,1—1,2%.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239