Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916092_916093/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:28
17.08.2017 12:37 Грамадства

У Шуміліне міліцыянер застрэліў сабаку, які кідаўся на людзей

Мінск, 17 жніўня. У Шуміліне ўчастковы інспектар міліцыі застрэліў з табельнай зброі сабаку, які ўяўляў пагрозу для людзей.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, 17 жніўня каля 9 гадзін у праваахоўныя органы звярнуўся мясцовы жыхар, які расказаў, што не можа выйсці з уласнага дома, бо на яго накідваўся агрэсіўны бадзяжны сабака.

На месца здарэння прыбыў участковы міліцыянер Шумілінскага РАУС. Жывёла, якая знаходзілася каля дома, паводзіла сябе агрэсіўна, мела намер укусіць. Пасля неаднаразовых беспаспяховых спробаў адагнаць сабаку, міліцыянер, дзейнічаючы ў адпаведнасці з арт. 29 закона аб органах унутраных спраў, прымяніў "табельную зброю для абясшкоджвання жывёлы, якая непасрэдна пагражала жыццю і здароўю грамадзян".

Агрэсіўны бадзяжны сабака быў абясшкоджаны. Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239