Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916103_916104/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:10
17.08.2017 13:34 Грамадства

У суд Крупскага раёна паступіла справа мясцовага ўрача, які абвінавачваецца ў педафіліі

Мінск, 17 жніўня. Крымінальная справа па абвінавачанні 42-гадовага загадчыка педыятрычнага аддзялення Крупскай цэнтральнай раённай бальніцы ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 167 КК, ч. 2 арт. 343-1 КК, арт. 168 КК, ч. 3 арт. 343-1 КК, ч. 2 арт. 167 КК, 16 жніўня паступіла ў суд Крупскага раёна. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Урач абвінавачваецца ў тым, што з 9 снежня 2010 года па 24 чэрвеня 2016 года, знаходзячыся па месцы працы ў памяшканні педыятрычнага аддзялення Крупскай ЦРБ, а таксама па месцы жыхарства, "адчуваючы цягу да дзяцей і падлеткаў мужчынскага полу, маючы намер на задавальненне сваёй палавой страсці, насуперак волі пацярпелых, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу ва ўказаную ўстанову аховы здароўя, выкарыстоўваючы бездапаможны стан пацярпелых, якія ў сілу свайго ўзросту, псіхічнага расстройства (захворвання) не маглі разумець характар і значэнне дзеянняў, якія рабіліся з імі, і тым самым не маглі процідзейнічаць абвінавачванаму, а таксама шляхам падману і злоўжывання даверам, на падставе аказання медыцынскай дапамогі, застаючыся з імі сам-насам, дакладна ведаючы пра іх малалетні і непаўналетні ўзрост і наяўнае псіхічнае расстройства (захворванне), учыніў у дачыненні да названых асоб мужчынскага полу шэраг злачынстваў, у тым ліку супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды, якія адносяцца да катэгорый цяжкіх і асабліва цяжкіх".

Максімальны тэрмін пакарання за ўчыненыя злачынствы складае 15 гадоў пазбаўлення волі.

Урач быў затрыманы ў снежні мінулага года.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239