Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916130_916131/
Дата раздрукоўкі: 13.07.2020 23:55
17.08.2017 13:55 Грамадства

Следчыя шукаюць відавочцаў ДТЗ у Баранавіцкім раёне, у якім загінулі дзве жанчыны

Брэст, 17 жніўня. Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што мела вынікам па неасцярожнасці смерць двух асоб) па факце ДТЗ з гібеллю дзвюх жанчын.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, 16 жніўня прыблізна ў 20.15 на скрыжаванні паблізу вёскі Дубава Баранавіцкага раёна адбылося сутыкненне аўтамабіля "Мазда 626", які выехаў на галоўную дарогу, і "Пежо 206", які рухаўся па ёй.

У выніку 38-гадовая кіроўца "Мазды" (жыхарка Баранавічаў, якая працавала майстрам на прыватным прадпрыемстве) і яе 59-гадовая маці-пенсіянерка, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні аўто, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы. У салоне аўтамабіля яны былі ўдваіх.

"Пежо" кіравала 23-гадовая жанчына, якая нідзе не працуе, жыхарка вёскі Малая Каўпеніца Баранавіцкага раёна. Яна атрымала ўдары, шпіталізацыя ёй не спатрэбілася.

Аўтамабілістка ехала адна. Згодна з вынікамі агляду, пароў этылавага спірту ў выдыханым ёй паветры не выяўлена.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Для высвятлення ўсіх акалічнасцяў таго, што адбылося, з удзелам супрацоўнікаў абласнога апарату УСК па Брэсцкай вобласці і спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праведзены агляд, па канфіскаваных рэчыўных доказах прызначаны шэраг даследаванняў.

Следчыя заклікалі відавочцаў ДТЗ паведаміць наяўную ў іх інфармацыю па тэлефонах: (80162) 27-38-09, (80162) 27-38-11; (8029) 796-76-32 або ў дзяжурную часць УСК па Брэсцкай вобласці: (80162) 27-37-00.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239