Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/17/916186_257419/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 02:28
17.08.2017 17:17 Грамадства

Беларускія суды ў першым паўгоддзі 2017 года разгледзелі 48 адміністрацыйных спраў аб жорсткім абыходжанні з жывёламі

Мінск, 17 жніўня. Беларускія суды ў першым паўгоддзі 2017 года разгледзелі 48 спраў аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным арт. 15.45 КоАП (жорсткае абыходжанне з жывёламі), паведамляе прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

З агульнай колькасці спраў 24 разгледжаныя з вынясеннем пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання (23 асобы аштрафаваныя, адна — арыштаваная), тры справы — з вынясеннем пастановы аб вызваленні ад адміністрацыйнай адказнасці. Дванаццаць спраў вернутыя для ліквідацыі недахопаў у парадку ч. 1 арт. 11.3 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дзевяць спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях на падставе арт. 15.45 КоАП спыненыя на розных падставах.

У 2016 годзе судамі разгледжаная 131 справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным арт. 15.45 КоАП. З іх 77 спраў разгледжаныя з вынясеннем пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання (71 асоба аштрафаваная, шэсць — арыштаваныя); тры справы — з вынясеннем пастановы аб вызваленні ад адміністрацыйнай адказнасці; 28 спраў вернутыя для ліквідацыі недахопаў у парадку ч. 1 арт. 11.3 ПВКоАП; 23 справы аб адміністрацыйных правапарушэннях на падставе арт. 15.45 КоАП спыненыя на розных падставах.

Да крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі паводле арт. 339-1 КК у 2016 годзе прыцягнутыя восем асобаў. З іх згодна з ч. 1 арт. 339-1 КК — чатыры і згодна з ч. 2 арт. 339-1 КК — таксама чатыры. Пры гэтым пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ накладзенае на адну асобу, штрафу — таксама на адну асобу, дзве асобы арыштаваныя (гэта тыя, хто быў асуджаны на падставе ч. 1 арт. 339-1 КК). Асуджаным згодна з ч. 2 арт. 339-1 КК прызначанае пакаранне ў выглядзе арышту (адной асобе) і ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (тром асобам).

Да адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі паводле арт. 339-1 КК у першым паўгоддзі 2017 года прыцягнуты адзін чалавек (з умоўным непрымяненнем пакарання да яго).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239