Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/18/916236_916237/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:20
18.08.2017 09:27 Грамадства

У Лідзе абваліўся балкон на пятым паверсе жылога дома

Мінск, 18 жніўня. У Лідзе (Гродзенская вобласць) абрынулася агароджа балкона кватэры, размешчанай на пятым паверсе пяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома.

Як паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС, абвальванне адбылося 17 жніўня ў 12.24. Ніхто не пацярпеў.

Як мяркуецца, прычына абвальвання — карозія металічных элементаў пліты агароджы.

Вядзецца праверка.

Як паведамлялася, аналагічны выпадак адбыўся ў канцы ліпеня ў Мінску. На вуліцы Талбухіна ў жылым доме 1958 года пабудовы абрынуўся балкон на трэцім паверсе. Бетонны пол балкона ўпаў на балкон паверхам ніжэй. Ніхто таксама не пацярпеў.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239