Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/18/916245_916246/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 00:24
18.08.2017 10:59 Грамадства

МЗС: Інфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод пацярпелых у Барселоне няма

Мінск, 18 жніўня. Інфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод пацярпелых у Барселоне няма. Пасольства Беларусі ў Іспаніі працягвае адсочваць сітуацыю, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

"Грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Іспаніі, рэкамендуецца ўстрымацца ад наведвання месцаў здарэння, а таксама месцаў вялікай колькасці людзей", — адзначылі ў МЗС.

У пасольстве Беларусі ў Мадрыдзе адкрыты тэлефон гарачай лініі: +34645577379.

МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Барселоне, выконваць указанні іспанскіх уладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі.

Знешнепалітычнае ведамства таксама нагадвае тэлефон гарачай лініі, адкрытай уладамі Іспаніі: +34902400012. Акрамя таго, адкрыта дадатковая гарачая лінія для ўдакладнення інфармацыі аб пацярпелых у выніку тэракта ў іспанскай сталіцы: +34900400012.

Увечары 17 жніўня ў Барселоне кіроўца фургона ўехаў у натоўп прахожых. Загінулі 13 чалавек, больш за сотню пацярпелі. У ліку пацярпелых грамадзяне 18 краін. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Двое падазраваных ва ўчыненні тэракта затрыманыя.

У ноч на 18 жніўня тэрарысты паўтарылі напад у горадзе Камбрыльс. Пацярпелі сем чалавек, двое з іх у цяжкім стане. Чацвёра тэрарыстаў былі ліквідаваныя, пяты памёр у бальніцы.

У Іспаніі аб`яўлена трохдзённая агульнанацыянальная жалоба.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239