Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/18/916249_916250/
Дата раздрукоўкі: 13.07.2020 23:54
18.08.2017 11:42 Эканоміка

У студзені—ліпені валавы рэгіянальны прадукт вырас у пяці рэгіёнах Беларусі

Мінск, 18 жніўня. У студзені—ліпені 2017 года ў пяці рэгіёнах Беларусі вырас валавы рэгіянальны прадукт (ВРП), сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.

У Мінскай вобласці ВРП павялічыўся на 7,2% да 7 млрд 785 млн рублёў (13,7% ВУП краіны), у Брэсцкай — на 2% да 5 млрд 478,9 млн (9,7%), у Гродзенскай — на 0,8% да 4 млрд 515,2 млн (8%), Гомельскай — на 0,4% да 5 млрд 729,8 млн (10,1%).

У Мінску ВРП вырас на 1,2% і склаў 16 млрд 111,6 млн (28,4% ВУП).

Разам з тым у двух астатніх рэгіёнах ВРП працягнуў падзенне: у Віцебскай вобласці — на 2,4% да 4 млрд 393,4 млн (7,7% ВУП), у Магілёўскай — на 2,7% да 3 млрд 961,2 млн (7%).

Рост ВРП у некаторых рэгіёнах назіраецца са студзеня 2017 года пасля двухгадовага падзення.

У 2016 годзе валавы рэгіянальны прадукт знізіўся ва ўсіх абласцях і Мінску. Найбольшая скарачэнне ВРП адбылося ў Віцебскай вобласці — на 6,1% да 7,5 млрд рублёў (7,9% ВУП краіны). У Гомельскай вобласці ВРП знізіўся на 4,8% да 9,8 рублёў (10,4% ВУП), у Мінску — на 3,6% да 25,5 млрд (27%), у Магілёўскай вобласці — на 2,6 % да 6,8 млрд (7,3%), у Гродзенскай — на 1,8% да 7,9 млрд (8,4%), у Мінскай — на 0,7% да 13,4 млрд (14,1 %), у Брэсцкай — таксама на 0,7% да 9 млрд (9,6%).

Беларускі ВУП у 2016 годзе знізіўся на 2,6% да 94,3 млрд рублёў, у студзені—ліпені 2017-га — вырас на 1,1% да 56 млрд 716,4 млн рублёў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239