Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/18/916279_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:12
18.08.2017 14:02 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра падаражэлі перад выхаднымі

Мінск, 18 жніўня. 18 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель саступіў пазіцыі ў адносінах да долара ЗША і еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0011 рубля (0,05%) і склаў 2,2763 рубля.

Курс долара вырас на 0,0004 рубля (0,02%) і склаў 1,9383 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0038 рубля (0,12%) і склаў 3,2649 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту стабілізаваліся раніцай у пятніцу — нафта маркі Brent гандлюецца ў раёне 51 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 11,22 капейкі, склаўшы 59,3612 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239