Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/18/916323_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:48
18.08.2017 16:24 Грамадства

Урач-анестэзіёлаг з Мінска прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да малалетніх

Мінск, 18 жніўня. Судом Партызанскага раёна Мінска да васьмі гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да малалетніх прыгавораны ўрач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, паведамляе МУС.

Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС устаноўлена, што з 2012 па 2015 гады ад дзеянняў педафіла пацярпелі восем хлопчыкаў.

Супрацьпраўныя дзеянні доктар учыняў пры суправаджэнні групы дзяцей, якія перанеслі анкалагічныя захворванні, у Італію і Германію. Паездкі арганізоўваліся з мэтай аздараўлення адным з беларускіх грамадскіх аб'яднанняў. Акрамя таго, злачынствы ўчыняліся не толькі на тэрыторыі замежных дзяржаў, куды лекар выязджаў з дзецьмі, але і ў Беларусі.

"Дзеянні мужчыны не насілі ярка выяўленага сексуальна-гвалтоўнага характару, фізічны гвалт практычна не ўжываўся, а прыгняталася воля пацярпелых. У асноўным доктарам выкарыстоўваўся бездапаможны стан дзяцей у сілу іх псіхічнага развіцця і індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцяў", — гаворыцца ў паведамленні МУС.

У МУС паказваюць, што нягледзячы на шэраг складанасцяў, якія ўзніклі пры зборы доказнай базы, псіхалагічныя аспекты, а таксама даўнасць падзей, аператыўнікам ГУНіСГЛ МУС у цесным узаемадзеянні з калегамі са Следчага камітэта "ўдалося задакументаваць і атрымаць вычарпальныя доказы віны лекара ва ўчыненні асабліва цяжкіх злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 167 КК". Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў пазбаўлення волі, бо гэта максімальны тэрмін пакарання за гэтыя ўчынкі, прадугледжаны ў Італіі і Германіі. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам злачынцу не можа быць прызначанае пакаранне больш суровае, чым тое, якое прадугледжана ў тых краінах, дзе было ўчыненае злачынства, адзначаюць у МУС Беларусі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239