Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/18/916384_442211/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:22
18.08.2017 20:43 Эканоміка

ДМК: За два месяцы эксперыменту 700 абавязацельстваў аб падачы мытнай дэкларацыі аформленыя ў электронным выглядзе

Мінск, 18 жніўня. За два месяцы больш як 700 абавязацельстваў аб падачы мытнай дэкларацыі аформленыя мінскімі мытнікамі ў электронным выглядзе, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Эксперымент праводзіцца на базе Мінскай рэгіянальнай мытні ў пункце мытнага афармлення "БелАЗ" з 4 ліпеня. У ім узялі ўдзел 10 суб'ектаў гаспадарання, якія маюць статус упаўнаважанага эканамічнага аператара. Зацікаўленыя асобы накіроўвалі абавязацельствы аб падачы дэкларацый у межах нацыянальнай сістэмы электроннага дэкларавання, якія рэгістраваліся ў аўтаматычным рэжыме.

Як адзначае ДМК, за кошт скарачэння часу афармлення такога дакумента тэрмін выпуску тавараў да падачы мытнай дэкларацыі скараціўся на восем хвілін.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239