Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/18/eu_eu_916326_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:35
18.08.2017 16:31 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка: Беларускі народ смуткуе разам з усімі іспанцамі

Мінск, 18 жніўня. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні каралю Іспаніі Філіпу VI, родным загінулых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Барселоне і Камбрыльсе, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі народ смуткуе разам з усімі іспанцамі.

"На жаль, дзеля дасягнення сваіх мэтаў, чужых сучаснаму грамадству, фанатычна настроеныя асобы выкарыстоўваюць жорсткія, бесчалавечныя і адначасова баязлівыя спосабы, накіраваныя супраць мірных нявінных грамадзян. Іх дзеянні не маюць апраўдання, а самі яны заслугоўваюць справядлівага і суровага пакарання", — гаворыцца ў спачуванні.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што "іспанскі народ мужна перанясе гэтыя выпрабаванні і здолее зберагчы здабытыя дэмакратычныя каштоўнасці і адзінства нацыі".

Увечары 17 жніўня ў Барселоне кіроўца фургона ўехаў у натоўп прахожых. Загінулі 14 чалавек, больш за сотню пацярпелі. У ліку пацярпелых — грамадзяне больш чым 20 краін. Паліцыя назвала інцыдэнт тэрактам.

Акрамя таго, уначы 18 жніўня аўтамабіль ўехаў у групу людзей у Камбрыльсе, за 120 кіламетраў ад Барселоны, пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку трое паліцэйскіх. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239