Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/08/19/916426_445566/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 12:04
19.08.2017 17:00 Грамадства

МЗС: Грамадзяне Беларусі не пацярпелі ад тэракта ў фінскім Турку

Мінск, 19 жніўня. Беларускія грамадзяне не пацярпелі ад тэракта ў фінскім горадзе Турку, паведамляе 19 жніўня Міністэрства замежных спраў Беларусі са спасылкай на пасольства ў Фінляндыі.

"У тэрарыстычнай атацы 18 жніўня ў горадзе Турку (Фінляндыя) грамадзяне Беларусі не пацярпелі", — гаворыцца ў паведамленні МЗС у "Твітэры".

На гэты момант вядома, што ў пятніцу 18-гадовы мараканец, які прыбыў у Фінляндыю ў 2016 годзе як бежанец, напаў з нажом на прахожых у цэнтры Турку. Ён параніў некалькіх чалавек, двое з якіх загінулі, яшчэ дзесяць пацярпелі. Сярод пацярпелых фіны, шведы і італьянцы.

Паліцыя адкрыла агонь па злачынцу і параніла яго ў нагу, затым ён быў затрыманы. Пазней у межах расследавання былі затрыманыя яшчэ чацвёра грамадзян Марока. Інцыдэнт расследуецца паліцыяй як тэракт.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239